Адчуванне роднай мовы набываецца ў працэсе штодзённых стасункаў і ўзаемаадносін з іншымі людзьмі. Таму педагогі групы і спецыялісты размаўляюць з дзецьмі на працягу ўсяго дня толькі на роднай мове. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі ў сваёй працы выкарыстоўваюць мяккі імерсійны метад, які прадугледжвае паступовае ўвядзенне беларускай мовы ў працэс навучання. На такіх занятках у дзетак развіваецца гаворка, узбагачаецца слоўнікавы запас, развіваецца лагічнае мысленне, памяць і ўвага.

У дадзенай групе любоў да роднай мовы фармуецца і праз вывучэнне роднага краю, гісторыі і культуры. Важнай часткай працы ў групе з беларускай мовай навучання і выхавання з’яўляецца ўзаемадзеянне з бацькамі, бо менавіта з адносін таты і мамы да роднай мовы ў дзетак фарміруецца першае ўражанне і першае любоў да таго месца, дзе яны нарадзіліся.

Педагогі ў сваёй працы з дзецьмі выкарыстоўваюць розныя формы работы, якія не прымушаюць выхаванцаў «завучваць», а падштурхоўваюць да ўсвядомленага запамінання слова, паэтычнага рядка, да жадання падзяліцца радасцю свайго адкрыцця з сябрамі і бацькамі. Педагогі разам з дзецьмі чытаюць, праводзяць гутаркі, вучаць вершы, арганізоўваюць гульні і святы, якія дапамагаюць лепш засвойваць прапанаваны матэрыял і ўцягнуць дзяцей у працэс творчасці.

Прызначэнне групы з беларускай мовай навучання і выхавання — дапамагчы выгадаваць сапраўдных патрыётаў сваёй краіны. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на беларускай мове, а таксама з мэтай далучэння выхаванцаў да нацыянальнай культуры, педагогамі дашкольнай установы выкарыстоўваюцца вучэбныя выданні, з улікам узроставых асаблівасцяў навучэнцаў. Яны змяшчаюць сістэматызаваныя звесткі навуковага або прыкладнога характару, неабходныя для рэалізацыі адукацыйных праграм і выкладзены ў форме, зручнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу і ў парадку, вызначаным часткай 2 пункта 9 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Засваенне дзецьмі беларускай мовы  ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад некаторых дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. 

раскрыть » / « свернуть