Каманда беларускага адвакацкага бюро падрыхтавала для бясплатнага распаўсюджвання размалёўку і аўдыё-кнігу з міфамі і легендамі Беларусі.

"Дарагія сябры!

Мы пачалі свае пошукі са знаёмства з гісторыямі, на якіх раслі нашыя продкі, з легендамі, якія перадаваліся з вуснаў у вусны.

У гэтым пошуку і нарадзіліся нашыя малюнкі, якія адлюстроўваюць візуальныя вобразы беларускіх легенд і дапамагаюць зазірнуць у свет аўтэнтычнага чарадзейства, адчуць неверагодную моц чалавечага духу і адвагі, першаснасці прыроды і яе таямніц.

Але ж мы не спыніліся толькі на малюнках.

Перайшоўшы па QR-коду, вы таксама зможаце паслухаць міфы і легенды, агучаныя нашымі адвакатамі для вас, вашых дзяцей, с’ямі і сяброў.

Спадзяемся, вам спадабаецца наша творчасць і вы атрымаеце асалоду ад падарожжа ў вытокі нашай гісторыі.

Ваша каманда SP&P”

Спампаваць размалёўку “Міфы і легенды Беларусі”:
спасылка

Запісы легенд:

https://band.link/DkNZM
https://band.link/nd9J0
https://band.link/J3BAV
https://band.link/cBFJg
https://band.link/bqxb9