21.02.2023
Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Моўная разнастайнасць – велізарны здабытак спадчыны і непаўторны вынік творчасці чалавека. Мова забяспечвае непарыўную сувязь паміж носьбітамі, паміж мінулым, сучаснасцю і будучыняй. Родная мова з’яўляецца асновай радаводу, злучае наш род і сям’ю, яна забяспечвае нашу непаўторнасць, гістарычную памяць, культуру.

Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова, жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная!

"Каб родная мова гучала!" - з такiмi словамi пачаўся сёння  дзень у нашым дзiцячым садзе , прымеркаваны да Мiжнароднага дня  роднай мовы.


З самай раніцы гучаць беларускія песні, дзяцей i бацькоў ветлiва па-беларуску сустракалi ў садку.
Кожнаму даросламу патрэбна было выканаць заданне:  перакласці словы з беларускай мовы, а таксама ўспомніць прыказку ці прымаўку.
Для  выхаванцаў i iх бацькоў прыгатаваны кнiжныя падарункi, тлумачальнiкi беларускiх слоў .

“Гавары са мной па-беларуску” і “Я - беларус, мая родная мова - беларуская”. Усім было цікава даведацца пра беларускія назвы кветак, ягад, прадметаў народнага побыту.

  

  

Усе фатаграфіі можна пабачыць у нашым тэлеграм-канале

Фотоматериалы